Загрузка прамысловых магутнасьцяў Беларусі зьнізілася да 68%: запас замоваў скараціўся
Паводле кастрычніцкага апытаньня Міністэрства эканомікі, сярэдняя загрузка магутнасьцяў беларускай прамысловасьці зьнізілася да 68%, а забясьпечанасьць замовамі — да 2,7 месяца. Большасьць апытаных паведамляе пра стабільную колькасьць работнікаў.