У Беларусі 11 кастрычніка ўзьніклі перабоі ў працы Yandex Go: карыстальнікі ня маглі замовіць таксі
11 кастрычніка карыстальнікі Yandex Go ў Беларусі паведамлялі пра немагчымасьць замовіць таксі. Пазьней частка замоваў праходзіла, але дадатак працягваў працаваць з памылкамі. Yandex Cloud паведаміла пра пашкоджаньне дата-цэнтру ва Ўладзіміры пасьля атакі бесьпілётнікаў. Поўнае аднаўленьне сэрвісу ў Беларусі не пацьверджанае.