Міністэрства інфармацыі Беларусі пашырыла сьпіс друкаваных выданьняў, распаўсюд якіх улады лічаць здольным «нанесьці шкоду нацыянальным інтарэсам». У абноўленым пераліку дадалося 13 кніг, а агульная колькасьць пазыцыяў вырасла да 271.
Сярод новых пазыцыяў — раман Марка Леві «НОА», дзьве кнігі Модэста Гарсіі, а таксама творы Марал Атмаджы, Марыі Салаўёвай, Ліі Аструм, І. В. Афэліі, Веранікі Дэсманд, Алексіса Патана, Сі Джэй Скьюз, Г’юбэрта Сэлбі-малодшага і Джэйд Прэсьлі. Паводле Мінінфарму, калі будзе выяўлена распаўсюджваньне кніг з гэтага сьпісу, ведамства можа спыніць дзеяньне пасьведчаньня аб дзяржаўнай рэгістрацыі распаўсюдніка друкаваных выданьняў.
Мінінфарм таксама вядзе Рэспубліканскі сьпіс экстрэмісцкіх матэрыялаў; гэта іншы пералік.