Упраўленьне па кантролі за замежнымі актывамі Мінфіну ЗША (OFAC) 5 кастрычніка выдаліла з санкцыйнага сьпісу былога міністра транспарту і камунікацый Беларусі Аляксея Аўраменку, які памёр у 2023 годзе. У афіцыйным паведамленьні OFAC ягоны запіс пазначаны сярод выдаленых.
Рашэньне ўвайшло ў шырэйшы перагляд санкцыйных сьпісаў: Мінфін ЗША паведаміў пра выдаленьне 125 фізычных і юрыдычных асобаў і абнаўленьне 22 запісаў. Сярод прычынаў такіх выдаленьняў ведамства назвала сьмерць асобаў, спыненьне існаваньня кампаніяў і недастатковыя ідэнтыфікацыйныя зьвесткі, але асобную прычыну выдаленьня Аўраменкі не ўдакладніла.
OFAC уключыў Аўраменку ў санкцыйны сьпіс у жніўні 2021 году.