Перайсьці да зьместу
ВАРТА ЧЫТАЦЬ ЦЯПЕР
Расейская атака спыніла працу трох цеплавых электрастанцыяў ДТЭК ва Ўкраіне 28 minutes таму
BE

Твая праўда. Твая супольнасьць. Твая сіла.

ВАРТА

«Варта» цяпер мае свой сайт

«Варта» запусьціла ўласны сайт VartaBy.com: чытаць матэрыялы, шукаць ранейшыя публікацыі і дзяліцца артыкуламі цяпер зручней, а для бізнэсу адкрываюцца новыя рэклямныя фарматы.

Графіка «Варты»

Запрашаем на VartaBy.com — новы вэбсайт «Варты».

Telegram і Facebook застаюцца з намі, але сацыяльная стужка жыве хутка: сёньняшні матэрыял ужо заўтра апынаецца далёка ўнізе, а знайсьці ранейшую публікацыю бывае няпроста.

На VartaBy.com усё інакш. Тут можна спакойна чытаць вялікія тэксты і аналітыку, хадзіць па тэматычных разьдзелах, вяртацца да старых публікацыяў і дзяліцца прамой спасылкай менавіта на патрэбны артыкул.

VartaBy.com зручна адкрываць з тэлефона, планшэта ці кампутара. І, што таксама важна, чытаць «Варту» цяпер могуць людзі, якія наогул не карыстаюцца Telegram або Facebook.

Сацыяльныя сеткі застаюцца хуткімі каналамі дастаўкі нашых матэрыялаў. А VartaBy.com паступова становіцца галоўным домам «Варты» ў інтэрнэце.

Захоўвайце адрас, заходзьце самі і дасылайце сябрам: VartaBy.com.

Для рэклямадаўцаў

«Варта» таксама адкрытая да супрацоўніцтва з кампаніямі, прадпрымальнікамі і арганізацыямі, якім цікавая беларускамоўная аўдыторыя, у першую чаргу беларусы ў ЗША.

Разглядаем банэрную і натыўную рэкляму, спонсарства рубрыкаў і асобных праектаў, а таксама іншыя фарматы супрацоўніцтва, якія карысныя чытачу і выразна аддзеленыя ад рэдакцыйнага зьместу.

Калі вашаму бізнэсу важна размаўляць з беларусамі на іхнай мове — запрашаем да супрацоўніцтва праз VartaBy.com.

Крыніцы

Чытай «Варту» ў TelegramАпэратыўныя навіны і важныя абвесткі