Перайсьці да зьместу
ВАРТА ЧЫТАЦЬ ЦЯПЕР
У Эўропе каля 20 авіярэйсаў атрымалі пагрозы выбухаў: самалёты суправаджалі зьнішчальнікі 3 гадзіны таму
BE

Твая праўда. Твая супольнасьць. Твая сіла.

БЕЛАРУСЬ І ЭЎРОПА

Віленскі аэрапорт больш як на тры гадзіны абмежаваў працу праз падазрэньне на паветраныя шары з боку Беларусі

Віленскі аэрапорт у ноч на 22 верасьня больш як на тры гадзіны абмежаваў працу; пацярпелі 17 рэйсаў. Апэратар зьвязаў інцыдэнт з паветранымі шарамі з боку Беларусі, але дарадца прэзыдэнта Літвы заявіў, што пацьверджаньня тыпу аб’ектаў пакуль няма.

Графіка «Варты»

Віленскі аэрапорт у ноч на 22 верасьня больш як на тры гадзіны абмежаваў працу праз навігацыйныя адзнакі, якія, паводле Lithuanian Airports, былі характэрныя для паветраных шароў. Абмежаваньні дзейнічалі прыкладна з 23:25 да 02:40.

Паводле паведамленьняў Lithuanian Airports, пацярпелі 17 рэйсаў: 12 перанакіравалі ў іншыя аэрапорты, тры затрымалі і два скасавалі. Апэратар назваў інцыдэнт «гібрыднай атакай Беларусі», аднак дарадца прэзыдэнта Літвы Дэйвідас Матулёніс раніцай заявіў, што яшчэ ня мае пацьверджаньня, што ў паветранай прасторы сапраўды былі шары.

Сёлета праца Віленскага аэрапорту ўжо неаднаразова парушалася праз аб’екты, якія, паводле літоўскіх службаў, прыляталі з боку Беларусі.

Крыніцы

Чытай «Варту» ў TelegramАпэратыўныя навіны і важныя абвесткі