Перайсьці да зьместу
ВАРТА ЧЫТАЦЬ ЦЯПЕР
У Эўропе каля 20 авіярэйсаў атрымалі пагрозы выбухаў: самалёты суправаджалі зьнішчальнікі 4 гадзіны таму
BE

Твая праўда. Твая супольнасьць. Твая сіла.

БЕЛАРУСЬ

У 20 раёнах Беларусі абмежавалі наведваньне лясоў: нельга ўяжджаць на аўтамабілі і разводзіць вогнішчы

У 20 раёнах Беларусі дзейнічаюць абмежаваньні на наведваньне лясоў: забаронены ўезд на аўтамабілі і вогнішчы, але пешыя прагулкі і збор грыбоў ды ягадаў дазволеныя.

Графіка «Варты»

У 20 раёнах Беларусі 20 верасьня дзейнічаюць абмежаваньні на наведваньне лясоў. Паводле «Позірку», які праверыў інтэрактыўную карту Міністэрства лясной гаспадаркі, у гэтых раёнах нельга ўяжджаць у лес на аўтамабілі і разводзіць вогнішчы, але пешыя прагулкі і збор грыбоў ды ягадаў дазволеныя.

Найбольш абмежаваньняў цяпер у Берасьцейскай вобласьці. Яны таксама дзейнічаюць у асобных раёнах Менскай, Гомельскай і Магілёўскай абласьцей. Поўных забаронаў на наведваньне лесу на момант праверкі не было.

Сытуацыя можа мяняцца цягам дня, таму перад паездкай варта праверыць афіцыйную карту Міністэрства лясной гаспадаркі.

Крыніцы

Чытай «Варту» ў TelegramАпэратыўныя навіны і важныя абвесткі