На V Форуме Астрожскіх у Кіеве анансавалі стварэньне працоўнай групы па беларускіх пытаньнях. Сярод практычных тэмаў — становішча беларусаў ва Ўкраіне, легалізацыя і дакумэнты. Форум праходзіў 18–19 верасьня.
Офіс Святланы Ціханоўскай паведаміў, што сёлета форум упершыню праходзіў пры падтрымцы МЗС Украіны і з удзелам прадстаўніка Офісу прэзыдэнта Ўкраіны. Reform.news са спасылкай на Франка Вячорку пісаў, што на сустрэчах абмяркоўвалі магчымую дарожную мапу, разблякаваньне банкаўскіх рахункаў беларусаў і спрашчэньне працэдураў легалізацыі.
Практычны вынік пакуль ня вызначаны: склад, паўнамоцтвы і тэрміны працы групы публічна не названыя.