Швейцарыя з 19 верасьня ўвяла дадатковыя санкцыі супраць Беларусі, далучыўшыся да захадаў Эўразьвязу, прынятых 23 красавіка. Рашэньне Фэдэральны савет Швейцарыі прыняў 18 верасьня.
Паводле Дзяржаўнага сакратарыяту Швейцарыі па эканамічных пытаньнях, пашыраюцца забароны на экспарт тавараў, якія могуць спрыяць вайскова-тэхналягічнаму і прамысловаму патэнцыялу Беларусі, а таксама пералік тавараў і тэхналёгіяў, забароненых для транзыту праз краіну. Дадаюцца і фінансавыя абмежаваньні, у тым ліку на некаторыя апэрацыі з крыптаактывамі і лічбавымі валютамі цэнтральных банкаў.
SECO тлумачыць рашэньне далейшай падтрымкай Беларусьсю расейскай вайны супраць Украіны. Новыя захады таксама пашыраюць абмежаваньні на некаторыя паслугі і імпарт эканамічна значных тавараў зь Беларусі.