VFS BY 15 верасьня паведаміў, што ў каардынацыі з Амбасадай Італіі ў Беларусі часова прыпыніў рэгістрацыю новых заяўнікаў у сьпіс чаканьня на падачу дакумэнтаў на візу ў Італію. Прыпыненьне дзейнічае да новага паведамленьня.
Для тых, хто ўжо зарэгістраваны ў сьпісе чаканьня, рэгістрацыя застаецца сапраўднай. Калі зьявяцца вольныя месцы, VFS абяцае даслаць інфармацыю на электронную пошту, пазначаную пры рэгістрацыі, і раіць таксама правяраць тэчку са спамам.
Калі рэгістрацыю новых заяўнікаў адновяць, пакуль не паведамляецца. VFS просіць сачыць за абнаўленьнямі на афіцыйнай старонцы і не дасылаць паўторныя запыты: яны не мяняюць месца ў чарзе і не паскараюць атрыманьне слоту.