3 верасьня ў чыкагскім Trap Door Theatre пачнецца сусьветная прэм’ера The Man Who Fell with the Rain беларускага драматурга Андрэя Курэйчыка.
П’есу пераклаў John Freedman, адаптавала і паставіла Kay Martinovich. Тэатар апісвае яе як змрочную трагікамэдыю і прытчу з элемэнтамі магічнага рэалізму: у жыцьцё звычайнай пары ўрываецца загадкавы стары з вялізнымі крыламі, і ягонае зьяўленьне запускае ланцуг страху, цікавасьці, веры і жаданьня атрымаць выгаду.
Пастаноўка будзе ісьці толькі тры тыдні, з 3 да 19 верасьня, па чацьвяргах, пятніцах і суботах а 20:00. Асобны паказ адбудзецца 13 верасьня а 19:00, пасьля яго заплянаваная размова з Андрэем Курэйчыкам.
Дзе: Trap Door Theatre, 1655 W. Cortland St., Chicago, Illinois.
Кошт: $25.
Квіткі: на сайце тэатру.
Для беларускай супольнасьці гэта ня проста яшчэ адзін тэатральны паказ. Беларуская драматургія выходзіць на прафэсійную амэрыканскую сцэну ў момант, калі сама беларуская культура ўсё часьцей мусіць шукаць прастору для жыцьця па-за межамі краіны.