Перайсьці да зьместу
ВАРТА ЧЫТАЦЬ ЦЯПЕР
У Алешках завяршылася лякальнае замірэньне паміж Украінай і Расеяй 9 гадзін таму
BE

Твая праўда. Твая супольнасьць. Твая сіла.

АФІША БЕЛАРУСКАЙ АМЭРЫКІ

100 гадоў Янкі Запрудніка: дзьве памятныя імпрэзы 8 і 9 жніўня

Асацыяцыя Беларусаў у Амэрыцы ладзіць 8 жніўня онлайн-лекцыю Натальлі Гардзіенкі і 9 жніўня памятную сустрэчу ў Саўт-Рывэры да 100-годзьдзя Янкі Запрудніка.

Графіка «Варты»

У жніўні беларуская супольнасьць адзначыць 100-годзьдзе з дня нараджэньня Янкі Запрудніка (1926–2022) — гісторыка, журналіста і грамадзкага дзеяча, які ўсё жыцьцё быў адданы беларускай справе.

З гэтай нагоды Асацыяцыя Беларусаў у Амэрыцы запрашае на дзьве памятныя імпрэзы.

8 жніўня: онлайн-лекцыя Натальлі Гардзіенкі

Лекцыя «100 гадоў Янкі Запрудніка (1926–2022): гісторыка, журналіста, грамадзкага дзеяча» адбудзецца ў межах праекту «Літаратура і кАВА». Размова пойдзе пра шлях Янкі Запрудніка зь беларускага Міру ў Амэрыку, адукацыю беларускай моладзі на эміграцыі, спалучэньне прафэсійнай кар’еры з грамадзкай дзейнасьцю і ягоную шматгадовую працу дзеля Беларусі.

📅 8 жніўня
🕐 13:00 — Нью-Ёрк
🕙 10:00 — Сан-Францыска
🕗 20:00 — Менск
💻 Онлайн у Zoom

9 жніўня: памятная сустрэча ў Саўт-Рывэры

У праграме — успаміны пра Янку Запрудніка і ягоную спадчыну, тэматычная выстава, сустрэча з гісторыкам Юрыем Грыбоўскім і прэзэнтацыя новай кнігі БІНіМу «Кастусь Езавітаў. Выбранае».

📅 9 жніўня, 12:00, пасьля службы
📍 284 Whitehead Ave, South River, New Jersey

Падрабязнасьці і спасылкі для далучэньня — у абвестцы Асацыяцыі Беларусаў у Амэрыцы.

Крыніцы

Чытай «Варту» ў TelegramАпэратыўныя навіны і важныя абвесткі