Перайсьці да зьместу
ВАРТА ЧЫТАЦЬ ЦЯПЕР
Вярхоўны суд ЗША адмовіў Мін’юсту ў патрабаваньні аддзяліць 20 тысяч бюлетэняў у Каліфорніі 9 гадзін таму
BE

Твая праўда. Твая супольнасьць. Твая сіла.

ЭЎРОПА

Іліяна Ётава перамагла на прэзыдэнцкіх выбарах у Баўгарыі

Іліяна Ётава перамагла ў другім туры прэзыдэнцкіх выбараў у Баўгарыі 1 лістапада. Паводле вынікаў апрацоўкі 100% участковых пратаколаў, яна атрымала 57,56% галасоў супраць 39,48% у Андрэя Гюрава. Ётава стала першай жанчынай, абранай прэзыдэнтам краіны. Яўка склала каля 27%.

Графіка «Варты»

Іліяна Ётава, якая часова выконвала абавязкі прэзыдэнта Баўгарыі, перамагла ў другім туры прэзыдэнцкіх выбараў 1 лістапада. Пра гэта сьведчаць вынікі падліку 100% пратаколаў з выбарчых участкаў, апублікаваныя Цэнтральнай выбарчай камісіяй краіны 2 лістапада.

Ётава і кандыдат у віцэ-прэзыдэнты Кірыл Вылчаў атрымалі 1 093 852 галасы, або 57,56%. Іхныя супернікі Андрэй Гюраў і Георгі Кандэў набралі 750 251 голас, або 39,48%. Яшчэ 2,95% выбарнікаў выбралі варыянт «Не падтрымліваю нікога».

Ётава стала першай жанчынай, абранай на пасаду прэзыдэнта Баўгарыі. Раней яна займала пасаду віцэ-прэзыдэнткі, а ў студзені 2026 году пачала часова выконваць паўнамоцтвы кіраўніка дзяржавы пасьля адстаўкі Румэна Радэва.

Паводле Reuters, Радэў, які пасьля адстаўкі перамог на парлямэнцкіх выбарах і стаў прэм’ер-міністрам, падтрымліваў кандыдатуру Ётавай. Абодва выступаюць за дыпляматычнае завяршэньне вайны Расеі супраць Украіны.

Яўка выбарнікаў склала каля 27%. На момант публікацыі вынікаў падліку ўсіх участковых пратаколаў апрацоўка пратаколаў з замежных участкаў яшчэ працягвалася.

Крыніцы

Чытай «Варту» ў TelegramАпэратыўныя навіны і важныя абвесткі