Перайсьці да зьместу
ВАРТА ЧЫТАЦЬ ЦЯПЕР
У Эўропе каля 20 авіярэйсаў атрымалі пагрозы выбухаў: самалёты суправаджалі зьнішчальнікі 45 minutes таму
BE

Твая праўда. Твая супольнасьць. Твая сіла.

БЕЛАРУСЬ

Каардынацыйная Рада 6 кастрычніка правядзе адкрытыя слуханьні пра сьмяротнае пакараньне

6 кастрычніка Каардынацыйная Рада правядзе адкрытыя анлайн-слуханьні пра сьмяротнае пакараньне; вынікам можа стаць рэзалюцыя, калі яе падтрымаюць дэлегаты.

Графіка «Варты»

Каардынацыйная Рада 6 кастрычніка а 19:00 правядзе адкрытыя анлайн-слуханьні пра сьмяротнае пакараньне ў Беларусі. Імпрэза пройдзе ў межах агульнага паседжаньня КР, трансляцыя будзе на яе YouTube-канале.

У якасьці экспэртаў запрошаныя Андрэй Палуда, каардынатар кампаніі «Праваабаронцы супраць сьмяротнага пакараньня ў Беларусі», і праваабаронца «Вясны» Валянцін Стэфановіч. Паводле паведамленьня КР, вынікам слуханьняў можа стаць рэзалюцыя супраць сьмяротнага пакараньня, калі яе падтрымаюць дэлегаты.

Слуханьні ўваходзяць у Тыдзень супраць сьмяротнага пакараньня 5–10 кастрычніка. «Вясна» таксама ўключыла іх у праграму Тыдня. Беларусь застаецца адзінай краінай Эўропы, дзе сьмяротнае пакараньне захоўваецца і ўжываецца.

Крыніцы

Чытай «Варту» ў TelegramАпэратыўныя навіны і важныя абвесткі