Перайсьці да зьместу
ВАРТА ЧЫТАЦЬ ЦЯПЕР
У Эўропе каля 20 авіярэйсаў атрымалі пагрозы выбухаў: самалёты суправаджалі зьнішчальнікі 35 minutes таму
BE

Твая праўда. Твая супольнасьць. Твая сіла.

БЯСЬПЕКА

Літва спыніла пошук неапазнанага аб’екта з кірунку Беларусі; раней падымалі зьнішчальнікі NATO

Літва завяршыла пошук неапазнанага аб’екта, сыгнал якога зафіксавалі з кірунку Беларусі; Віленскую паветраную прастору часова закрывалі, NATO падымала зьнішчальнікі, але дрон або іншы аб’ект не знайшлі.

Графіка «Варты»

Літоўскія службы 3 кастрычніка спынілі пошук неапазнанага паветранага аб’екта, сыгнал якога раніцай зафіксавалі з кірунку Беларусі. Паводле паведамленьняў са спасылкай на літоўскі Нацыянальны цэнтар кіраваньня крызісамі, паветраную трывогу адмянілі каля 10:37, а пошук завяршылі каля 13:00, нічога не знайшоўшы.

Праз інцыдэнт часова закрывалі кантраляваную паветраную прастору Віленскага аэрапорту. Reuters паведамляў, што пасьля сыгналу пра меркаваны дрон былі паднятыя зьнішчальнікі NATO Baltic Air Policing.

Літоўскія ўлады падкрэсьлівалі, што прырода сыгналу не была ўстаноўленая. Паводле LRT, гэта мог быць ня толькі дрон, але і памылковы сыгнал або зьява, зьвязаная, напрыклад, з міграцыяй птушак. Таму пацьверджаньня, што ў паветраную прастору Літвы сапраўды ўляцеў дрон зь Беларусі, няма.

«Варта» ўжо пісала пра асобны інцыдэнт 22 верасьня, калі Віленскі аэрапорт больш як на тры гадзіны абмяжоўваў працу праз падазрэньне на паветраныя шары з боку Беларусі.

Крыніцы

Чытай «Варту» ў TelegramАпэратыўныя навіны і важныя абвесткі