Перайсьці да зьместу
ВАРТА ЧЫТАЦЬ ЦЯПЕР
У Эўропе каля 20 авіярэйсаў атрымалі пагрозы выбухаў: самалёты суправаджалі зьнішчальнікі 38 minutes таму
BE

Твая праўда. Твая супольнасьць. Твая сіла.

БЕЛАРУСЬ

Lawtrend: з 2020 году ў Беларусі ліквідаваныя або ліквідуюцца ня менш за 2 078 НКА

Lawtrend ацаніў сукупныя страты сэктару грамадзянскай супольнасьці ў Беларусі з 2020 году ў ня менш як 2 078 НКА: 1 267 прымусова ліквідаваных або ў працэсе ліквідацыі і 811 самаліквідаваных.

Графіка «Варты»

Праваабарончая арганізацыя Lawtrend у маніторынгу за верасень ацаніла сукупныя інстытуцыйныя страты сэктару грамадзянскай супольнасьці ў Беларусі з пачатку крызісу 2020 году ў ня менш як 2 078 некамэрцыйных арганізацыяў. Паводле Lawtrend, зь іх ня менш за 1 267 НКА былі прымусова ліквідаваныя або знаходзяцца ў працэсе прымусовай ліквідацыі, яшчэ ня менш за 811 прынялі рашэньне пра самаліквідацыю.

Месяцам раней Lawtrend паведамляў пра 2 072 такія арганізацыі. У верасьнёўскім маніторынгу арганізацыя таксама апісала новыя абмежаваньні для фондаў і дабрачыннай дзейнасьці ў ахове здароўя. «Позірк» асобна паведаміў пра новы агляд Lawtrend і прывёў сукупную лічбу 2 078 НКА.

Лічбы зьяўляюцца ацэнкай Lawtrend на падставе ягонага маніторынгу, а не поўным дзяржаўным рэестрам ліквідацыяў.

Крыніцы

Чытай «Варту» ў TelegramАпэратыўныя навіны і важныя абвесткі