Выдавецтва «Мяне Няма» рыхтуе першае беларускае выданьне ранняй аўтабіяграфіі Марка Шагала «Сваё» («Ejgens»). Тэкст з ідышу пераклаў Сяргей Шупа.
Гэтая вэрсія ўспамінаў была ўпершыню надрукаваная на ідышы ў 1925 годзе ў нью-ёркскім часопісе «Di cukunft». Яна папярэднічала пазьнейшай францускай аўтабіяграфіі Шагала «Маё жыцьцё».
Папяровая кніга ўжо ў друкарні і, паводле выдавецтва, павінна выйсьці напрыканцы кастрычніка. Цяпер адкрыты папярэдні заказ.