Перайсьці да зьместу
ВАРТА ЧЫТАЦЬ ЦЯПЕР
У Эўропе каля 20 авіярэйсаў атрымалі пагрозы выбухаў: самалёты суправаджалі зьнішчальнікі 29 minutes таму
BE

Твая праўда. Твая супольнасьць. Твая сіла.

БЯСЬПЕКА ПРАДУКТАЎ

У Беларусі забаранілі продаж расейскага збору «ад грыпу і каранавірусу» і яшчэ двух прадуктаў

Санітарная служба Беларусі забараніла ўвоз і продаж расейскага травянога збору з непацьверджанымі лячэбнымі заявамі, галубцоў з Listeria monocytogenes і суфле з парушэньнем патрабаваньняў да фарбавальніка.

Графіка «Варты»

Санітарна-эпідэміялягічная служба Міністэрства аховы здароўя Беларусі забараніла ўвоз і продаж трох відаў расейскай прадукцыі. Сярод іх — травяны збор, на ўпакоўцы якога заяўлена ўжываньне «пры грыпе, каранавіруснай інфэкцыі». Спэцыялісты палічылі гэтыя зьвесткі пра лячэбныя ўласьцівасьці і паказаньні недакладнымі.

Таксама пад забарону трапілі замарожаныя галубцы «Поспел», у якіх выявілі Listeria monocytogenes, і пэрсікавае паветранае суфле «Пухлый кролик» з парушэньнем патрабаваньняў да ўтрыманьня фарбавальніка «Сонечны захад».

Паводле паведамленьня санітарнай службы, вяртаньне гэтай прадукцыі на беларускі рынак магчымае толькі пасьля карэкцыйных захадаў вытворцаў і пацьверджаньня належнага кантролю якасьці.

Крыніцы

Чытай «Варту» ў TelegramАпэратыўныя навіны і важныя абвесткі