Перайсьці да зьместу
ВАРТА ЧЫТАЦЬ ЦЯПЕР
У Эўропе каля 20 авіярэйсаў атрымалі пагрозы выбухаў: самалёты суправаджалі зьнішчальнікі 1 гадзіна таму
BE

Твая праўда. Твая супольнасьць. Твая сіла.

БЕЛАРУСЬ

Беларускія праваабаронцы прызналі палітвязьнямі яшчэ 12 чалавек; у сьпісе цяпер 888

2 кастрычніка беларуская праваабарончая супольнасьць прызнала палітвязьнямі яшчэ 12 чалавек; паводле яе актуальнага сьпісу, цяпер такі статус маюць 888 чалавек.

Графіка «Варты»

Беларуская праваабарончая супольнасьць 2 кастрычніка прызнала палітычнымі зьняволенымі яшчэ 12 чалавек. Паводле актуальнага сьпісу праваабаронцаў, цяпер такі статус маюць 888 чалавек.

У сумеснай заяве названыя Дзьмітры Рудакоў, Арцём Меркель, Анатоль Міндзіяраў, Максім Сямянчанка, Жанна Яскулд, Віталь Дзямідчык, Павал Бажко, Андрэй Аўсяньнікаў, Ільля Галыгін, Віталь Галавач, Яўген Дзяруноў і Андрэй Ціўкоў.

Праваабаронцы паведамілі, што справы зьвязаныя, сярод іншага, з абвінавачаньнямі ў дыфамацыі, удзеле ў пратэстах, узаемадзеяньні з прызнанымі ўладамі «экстрэмісцкімі фармаваньнямі» і рэалізацыяй свабоды выказваньня меркаваньняў. Ацэнка палітычнай матываванасьці зьяўляецца пазыцыяй арганізацый, якія падпісалі заяву.

Крыніцы

Чытай «Варту» ў TelegramАпэратыўныя навіны і важныя абвесткі