Перайсьці да зьместу
ВАРТА ЧЫТАЦЬ ЦЯПЕР
У Эўропе каля 20 авіярэйсаў атрымалі пагрозы выбухаў: самалёты суправаджалі зьнішчальнікі 3 гадзіны таму
BE

Твая праўда. Твая супольнасьць. Твая сіла.

БЕЛАРУСЬ: ПАЛІТЫКА

У Беларусі памілавалі 15 чалавек; «Вясна» называе 13 зь іх палітвязьнямі

Аляксандар Лукашэнка падпісаў указ аб памілаваньні 15 асуджаных. «Вясна» паведамляе, што 13 зь іх былі асуджаныя паводле палітычных матываў; імёны пакуль не названыя.

Графіка «Варты»

Аляксандар Лукашэнка 24 верасьня падпісаў указ аб памілаваньні 15 асуджаных. Праваабарончы цэнтар «Вясна» паведамляе, што 13 зь іх былі асуджаныя паводле палітычных матываў; сярод памілаваных 10 жанчын.

Прэс-служба Лукашэнкі заявіла, што ўсе 15 падалі хадайніцтвы аб памілаваньні, прызналі віну і раскаяліся. Імёны памілаваных на момант публікацыі не называліся.

16 верасьня ў Беларусі ўжо вызвалілі 25 палітвязьняў, якіх пасьля вызваленьня прымусова вывезьлі ў Літву, паводле «Вясны». Пакуль няма пацьверджанай інфармацыі, ці застануцца цяперашнія памілаваныя ў Беларусі.

Крыніцы

Чытай «Варту» ў TelegramАпэратыўныя навіны і важныя абвесткі