Міністэрства абароны Беларусі 23 верасьня паведаміла пра пачатак праверкі баявой гатоўнасьці Ваенна-паветраных сілаў і войскаў супрацьпаветранай абароны. Паводле ведамства, праверку праводзяць па даручэньні Аляксандра Лукашэнкі.
Дзяржаўны сакратар Савета бясьпекі Аляксандар Вальфовіч заявіў, што ВПС і войскі СПА нясуць баявое дзяжурства і ахоўваюць паветраныя межы. Ён таксама сказаў, што цяперашняя праверка зьяўляецца часткай шырэйшай сэрыі праверак Узброеных сілаў і іншых сілавых структураў; раней правяралі МУС і адзін з танкавых батальёнаў.