Перайсьці да зьместу
ВАРТА ЧЫТАЦЬ ЦЯПЕР
Вярхоўны суд ЗША адмовіў Мін’юсту ў патрабаваньні аддзяліць 20 тысяч бюлетэняў у Каліфорніі 9 гадзін таму
BE

Твая праўда. Твая супольнасьць. Твая сіла.

БЛІЗКІ ЎСХОД

Катар асудзіў напад на газавоз Al Mayeda і паведаміў пра расьсьледаваньне

Катар 1 лістапада асудзіў напад на газавоз Al Mayeda і паведаміў пра расьсьледаваньне. Паводле Nakilat, 30 кастрычніка ў судна трапілі невядомыя аб'екты. Экіпаж не пацярпеў, судна засталося працаздольным. Адказныя за інцыдэнт пакуль не ўстаноўленыя.

Графіка «Варты»

Міністэрства замежных спраў Катару 1 лістапада асудзіла напад на газавоз Al Mayeda, які належыць катарскай кампаніі Nakilat, і паведаміла пра пачатак расьсьледаваньня абставінаў здарэньня.

Паводле паведамленьня Nakilat, увечары 30 кастрычніка падчас праходжаньня праз Пэрсыдзкую затоку ў судна, прызначанае для перавозкі звадкаванага прыроднага газу, трапілі невядомыя аб’екты.

Кампанія заявіла, што ніхто з членаў экіпажу не пацярпеў, шкоды навакольнаму асяродзьдзю няма, а судна застаецца ў бясьпечным стане і можа працягваць працу. Магчымыя наступствы інцыдэнту для судна яшчэ ацэньваюцца.

МЗС Катару назвала напад пагрозай бясьпецы марскога суднаходзтва і міжнародных паставак энэрганосьбітаў. У афіцыйнай заяве ведамства падкрэсьліла, што краіна пакідае за сабой права прымаць неабходныя захады для абароны сваіх суднаў, экіпажаў і маёмасьці ў адпаведнасьці зь міжнародным правам і Статутам ААН.

Паводле міністэрства, кампэтэнтныя органы пачалі расьсьледаваньне, каб высьветліць абставіны інцыдэнту і ўстанавіць адказных. Характар аб’ектаў, якія трапілі ў газавоз, і асобы нападнікаў пакуль не вызначаныя.

Здарэньне адбылося на фоне напружанасьці вакол Ірану і перамоваў аб аднаўленьні суднаходзтва праз Армузкую пратоку.

Крыніцы

Чытай «Варту» ў TelegramАпэратыўныя навіны і важныя абвесткі