Амаль 4,5 мільёна жыхароў Тэхасу прагаласавалі за першыя сем дзён датэрміновага галасаваньня на выбарах 2026 году. Гэта 23,4% зарэгістраваных выбарнікаў, паведамляе The Texas Tribune 27 кастрычніка са спасылкай на зьвесткі сакратара штату.
Галасаваньне пачалося 19 кастрычніка. Паказьнік за першыя сем дзён перавысіў аналягічную яўку на прамежкавых выбарах 2022 году, але застаўся крыху ніжэйшым за ўзровень 2018 году, калі за такі ж пэрыяд прагаласавалі 24,3% выбарнікаў.
Усяго ў Тэхасе зарэгістраваныя каля 19 мільёнаў выбарнікаў. Гэта больш, чым перад прамежкавымі выбарамі 2022 году.
Падвышаная актыўнасьць ужо выклікала аптымізм сярод дэмакратаў, але прадстаўнікі рэспубліканцаў таксама чакаюць значнай мабілізацыі сваіх прыхільнікаў да заканчэньня датэрміновага галасаваньня.
Паводле аналітыкаў, адных толькі зьвестак пра яўку недастаткова для прагназаваньня вынікаў. У Тэхасе выбарнікі не рэгіструюцца па партыйнай прыналежнасьці, а ўдзел у папярэдніх праймэрыз ня вызначае, за каго чалавек галасуе цяпер.
Датэрміновае галасаваньне працягнецца да пятніцы, 30 кастрычніка. Асноўны дзень выбараў — аўторак, 3 лістапада. Праверыць выбарчы ўчастак, гадзіны працы і патрабаваньні да дакумэнтаў можна на афіцыйным сайце VoteTexas.gov.