Перайсьці да зьместу
ВАРТА ЧЫТАЦЬ ЦЯПЕР
Эвакуаваныя з акупаваных Алешак жыхары дабраліся ва Ўкраіну празь Беларусь 8 гадзін таму
BE

Твая праўда. Твая супольнасьць. Твая сіла.

ЗША

Audi плянуе пабудаваць у Джорджыі першы завод у ЗША за $4 мільярды

Audi абвясьціла пра пляны пабудаваць першы завод у ЗША на пляцоўцы Middle Georgia Megasite. Інвэстыцыі складуць каля $4 мільярдаў, заплянавана стварэньне 4500 працоўных месцаў. Падрыхтоўка пляцоўкі пачнецца ў 2027 годзе, будаўніцтва — у 2028-м, а вытворчасьць — у 2031-м.

Графіка «Варты»

Нямецкі аўтавытворца Audi абвясьціў пра пляны пабудаваць свой першы завод у ЗША. Прадпрыемства разьмесьціцца на пляцоўцы Middle Georgia Megasite у штаце Джорджыя. Кампанія плянуе інвэставаць каля $4 мільярдаў і стварыць прыблізна 4500 працоўных месцаў.

Пра рашэньне 24 кастрычніка паведамілі губэрнатар Джорджыі Браян Кэмп і кіраўнік Audi Гернат Дэльнер. Паводле ўладаў штату, завод будзе выпускаць аўтамабілі падвышанай праходнасьці, прызначаныя для паўночнаамэрыканскага рынку.

Audi разьлічвае пачаць падрыхтоўку пляцоўкі ў 2027 годзе, будаўніцтва прадпрыемства — у 2028-м, а паўнавартасную вытворчасьць — у 2031 годзе. Праектная магутнасьць складзе да 200 тысяч аўтамабіляў штогод.

У паведамленьні кампаніі Audi ад 25 кастрычніка таксама пазначана, што інвэстыцыя павінна дапамагчы зьменшыць залежнасьць ад гандлёвых і валютных рызыкаў. Кампанія разглядае Паўночную Амэрыку як адзін з асноўных рэгіёнаў сваёй вытворчай сеткі.

Заяўленыя 4500 працоўных месцаў і вытворчая магутнасьць пакуль зьяўляюцца плянавымі паказьнікамі. Завод яшчэ не пабудаваны.

Крыніцы

Чытай «Варту» ў TelegramАпэратыўныя навіны і важныя абвесткі