Фэдэральны суд у ЗША 20 кастрычніка прызначыў 30 гадоў зьняволеньня 39-гадоваму грамадзяніну Гватэмалы Рыгабэрта Рамону Мірандзе-Ароска за ўдзел у арганізацыі незаконнай перавозкі мігрантаў, якая скончылася гібельлю 53 чалавек у Сан-Антоніё ў чэрвені 2022 году.
Пра прысуд паведаміла Міністэрства юстыцыі ЗША. Паводле матэрыялаў справы, Міранда-Ароска дапамагаў арганізоўваць перамяшчэньне людзей праз Гватэмалу і Мэксыку ў Злучаныя Штаты. Двое людзей, перавозку якіх ён арганізоўваў, загінулі, яшчэ адзін атрымаў цяжкія траўмы.
27 чэрвеня 2022 году ў Сан-Антоніё знайшлі грузавы прычэп з 64 мігрантамі. У ім не працавала сыстэма кандыцыянаваньня. На месцы загінулі 48 чалавек, яшчэ пяцёра памерлі ў шпіталі. Адзінаццаць чалавек пацярпелі.
Міранду-Ароска затрымалі ў Гватэмале ў жніўні 2024 году, а ў сакавіку 2025-га экстрадавалі ў ЗША. 2 ліпеня 2026 году ён прызнаў віну паводле абвінавачаньняў, зьвязаных з незаконнай перавозкай людзей, якая прывяла да сьмерці і цяжкіх цялесных пашкоджаньняў.