Больш за 7,7 мільёна выбарнікаў у Тэхасе прагаласавалі датэрмінова перад выбарамі 3 лістапада. Паводле папярэдніх зьвестак офісу дзяржаўнага сакратара штату на раніцу 1 лістапада, гэта 40,5% усіх зарэгістраваных выбарнікаў, паведамляе The Texas Tribune.
Доля ўдзельнікаў датэрміновага галасаваньня перавысіла рэкорд прамежкавых выбараў 2018 году. Тады за месца ў Сэнаце ЗША змагаліся рэспубліканец Тэд Круз і дэмакрат Бэта О’Рурк.
У штаце зарэгістраваныя больш за 19 мільёнаў выбарнікаў. Яшчэ 31 кастрычніка CBS Texas паведамляла пра 7 410 631 пададзены бюлетэнь, або 38,92% зарэгістраваных выбарнікаў. Абноўленая статыстыка, апублікаваная 1 лістапада, паказвае далейшае павелічэньне яўкі.
Паводле The Texas Tribune, у буйных акругах, у тым ліку Гарыс, Далас і Тарант, яўка вышэйшая, чым на папярэдніх прамежкавых выбарах.
Сярод галоўных выбарчых кампаніяў у Тэхасе — барацьба за месца ў Сэнаце ЗША паміж рэспубліканцам Кенам Пэкстанам і дэмакратам Джэймзам Таларыка. Рэспубліканскі губэрнатар Грэг Эбат балятуецца на чацьвёрты тэрмін. Ягоная суперніца — дэмакратка Джына Інахоса.
Высокая яўка на датэрміновым галасаваньні сама па сабе не дазваляе вызначыць, якая партыя атрымае перавагу. Лічбы пакуль папярэднія: акругі перадаюць справаздачы ў розны час, а паштовыя бюлетэні працягваюць паступаць.
Асноўны дзень выбараў — аўторак, 3 лістапада.