Перайсьці да зьместу
ВАРТА ЧЫТАЦЬ ЦЯПЕР
У Алешках завяршылася лякальнае замірэньне паміж Украінай і Расеяй 10 гадзін таму
BE

Твая праўда. Твая супольнасьць. Твая сіла.

ЗША І РАСЕЯ

Расея вызваліла амэрыканца Стывэна Габарда пасьля чатырох гадоў зьняволеньня

21 кастрычніка Расея вызваліла 74-гадовага амэрыканца Стывэна Габарда, які знаходзіўся ў зьняволеньні з 2022 году. Вашынгтон раней прызнаў яго неправамерна затрыманым. Вызваленьне адбылося падчас візыту Стыва Ўіткафа ў Санкт-Пецярбург.

Графіка «Варты»

21 кастрычніка Расея вызваліла 74-гадовага грамадзяніна ЗША Стывэна Габарда, які правёў больш за чатыры гады ў зьняволеньні паводле абвінавачаньня ва ўдзеле ў вайне на баку Ўкраіны. Пра вызваленьне паведамілі амэрыканскія ўлады і спэцпасланьнік прэзыдэнта ЗША Стыў Ўіткаф.

Габард, былы выкладчык з Мічыгану, жыў ва Ўкраіне. Расейскія ўлады затрымалі яго ў 2022 годзе, а ў кастрычніку 2024-га Маскоўскі гарадзкі суд прысудзіў амаль да сямі гадоў пазбаўленьня волі за нібыта найміцтва. Сам Габард і ягоная абарона аспрэчвалі абвінавачаньні.

Раней Дзярждэпартамэнт ЗША прызнаў яго неправамерна затрыманым. Такі статус дазваляе амэрыканскаму ўраду выкарыстоўваць спэцыяльныя дыпляматычныя мэханізмы для вызваленьня сваіх грамадзянаў за мяжой.

Прэзыдэнт Дональд Трамп заявіў, што асабіста прасіў Уладзімера Пуціна вызваліць Габарда падчас тэлефоннай размовы на мінулым тыдні. Паводле Белага дому, ЗША не перадавалі Расеі іншых зьняволеных у абмен на яго вызваленьне.

Вызваленьне адбылося падчас візыту Ўіткафа ў Санкт-Пецярбург, дзе ён сустрэўся з Пуціным для абмеркаваньня амэрыканска-расейскіх адносінаў і магчымых перамоваў аб вайне ва Ўкраіне.

Крыніцы

Чытай «Варту» ў TelegramАпэратыўныя навіны і важныя абвесткі