Перайсьці да зьместу
ВАРТА ЧЫТАЦЬ ЦЯПЕР
У Эўропе каля 20 авіярэйсаў атрымалі пагрозы выбухаў: самалёты суправаджалі зьнішчальнікі 34 minutes таму
BE

Твая праўда. Твая супольнасьць. Твая сіла.

БЕЛАРУСЬ

У Беларусі пачнуць паэтапна пераводзіць бальнічныя і дэкрэтныя выплаты ў электронны фармат

Указ № 345 прадугледжвае паэтапны пераход да электронных бальнічнага і афармленьня дапамогаў па цяжарнасьці і родах; папяровыя блянкі пакуль застануцца.

Графіка «Варты»

Аляксандар Лукашэнка 1 кастрычніка падпісаў указ № 345 «Аб пытаньнях дзяржаўнага сацыяльнага страхаваньня». Паводле БЕЛТА, дакумэнт прадугледжвае перавод у электронны фармат прызначэньня дапамогаў па часовай непрацаздольнасьці, а таксама па цяжарнасьці і родах.

Электронныя лісты непрацаздольнасьці будуць уводзіцца паэтапна. На пераходны пэрыяд папяровыя блянкі захаваюцца. Дакладны графік поўнага пераходу ў паведамленьні не названы.

Крыніцы

Чытай «Варту» ў TelegramАпэратыўныя навіны і важныя абвесткі