У Менску 30 верасьня пачалі ўключаць ацяпленьне ў жылым фондзе, інтэрнатах, гарадзкіх лазьнях і тэатрах. Паводле Менгарвыканкаму, запуск адбываецца не адначасова і займае ад трох да пяці дзён.
Рашэньне прынялі з улікам прагназаванага пахаладаньня. Калі пасьля падачы цяпла батарэі застаюцца халоднымі праз паветра ў сыстэме, гарадзкія ўлады раяць зьвяртацца ў арганізацыю, якая абслугоўвае дом. Незалежныя паведамленьні жыхароў Менску таксама сьведчаць, што ў асобных дамах батарэі пачалі цяплець ужо 29–30 верасьня.
Раней у «Варце»: 24 верасьня — пра пачатак падачы цяпла ў школы, мэдычныя і іншыя сацыяльныя ўстановы Менску