МУС Беларусі паведаміла, што за мінулыя суткі ў міліцыю паступіла больш за 400 паведамленьняў пра тэлефонныя званкі махляроў, а таксама было зарэгістравана 37 злачынстваў з выкарыстаньнем інфармацыйна-камунікацыйных тэхналёгіяў.
Паводле МУС, за той жа пэрыяд былі заблякаваныя 10 фішынгавых рэсурсаў, плацяжы на 37 замежных рэквізытаў і расходныя апэрацыі па 43 рахунках.