Фэдэральная гандлёвая камісія ЗША пацьвердзіла расьсьледаваньне OpenAI, Anthropic і іншых распрацоўнікаў штучнага інтэлекту наконт магчымых рызыкаў іхных прадуктаў для спажыўцоў. Пра праверку 30 верасьня паведамілі некалькі амэрыканскіх і міжнародных мэдыя са спасылкай на прадстаўнікоў FTC.
Паводле Reuters, камісія плянуе запатрабаваць інфармацыю і паказаньні ад кіраўнікоў кампаніяў. Сам факт расьсьледаваньня не азначае, што FTC ужо ўстанавіла парушэньне закону. OpenAI і Anthropic на момант першых паведамленьняў не адказалі на запыты мэдыя пра камэнтар.