Аляксандар Лукашэнка 24 верасьня падпісаў указ аб памілаваньні 15 асуджаных. Праваабарончы цэнтар «Вясна» паведамляе, што 13 зь іх былі асуджаныя паводле палітычных матываў; сярод памілаваных 10 жанчын.
Прэс-служба Лукашэнкі заявіла, што ўсе 15 падалі хадайніцтвы аб памілаваньні, прызналі віну і раскаяліся. Імёны памілаваных на момант публікацыі не называліся.
16 верасьня ў Беларусі ўжо вызвалілі 25 палітвязьняў, якіх пасьля вызваленьня прымусова вывезьлі ў Літву, паводле «Вясны». Пакуль няма пацьверджанай інфармацыі, ці застануцца цяперашнія памілаваныя ў Беларусі.