Белстат паведаміў, што сярэдні намінальны налічаны заробак у Беларусі ў жніўні склаў 3135,9 рубля. Гэта на 36,1 рубля менш, чым у ліпені, калі паказьнік быў 3172 рублі.
Найбольш прыкметнае зьніжэньне адбылося ў Менску: з 4116,3 рубля ў ліпені да 4032,7 рубля ў жніўні. У Менскай вобласьці сярэдні заробак склаў 3274,1 рубля, у Гарадзенскай — 2821,6, у Берасьцейскай — 2800,5, у Гомельскай — 2773,6, у Віцебскай — 2668,5, у Магілёўскай — 2655,8 рубля.
Гэта намінальная налічаная сума да вылічэньня падаткаў і абавязковых узносаў. «Зеркало» ацэньвае сярэднюю суму «на рукі» прыкладна ў 2697 рублёў. Гэтыя лічбы самі па сабе не паказваюць, як зьмянілася пакупніцкая здольнасьць, бо для гэтага трэба ўлічваць дынаміку цэнаў.