Перайсьці да зьместу
ВАРТА ЧЫТАЦЬ ЦЯПЕР
У Алешках завяршылася лякальнае замірэньне паміж Украінай і Расеяй 6 гадзін таму
BE

Твая праўда. Твая супольнасьць. Твая сіла.

БЕЛАРУСКАЯ АМЭРЫКА

У Нью-Ёрку Данчыка ўзнагародзілі мэдалём Францішка Скарыны

Сьвятлана Ціханоўская ў Нью-Ёрку ўручыла Данчыку мэдаль Францішка Скарыны за ўнёсак у беларускую культуру, мову і свабоду слова.

Графіка «Варты»

У Нью-Ёрку Сьвятлана Ціханоўская ўзнагародзіла беларускага сьпевака і журналіста Данчыка, Багдана Андрусышына, мэдалём Францішка Скарыны. Цырымонія адбылася 21 верасьня ў прадстаўніцтве Эўрапейскага зьвязу ў Нью-Ёрку на палях Генэральнай асамблеі ААН.

Паводле прэсавай службы Ціханоўскай, узнагароду ўручылі за шматгадовы ўнёсак Данчыка ў разьвіцьцё беларускай культуры, мовы і свабоды слова. Радыё Свабода таксама паведаміла пра цырымонію і адзначыла, што Данчык шмат гадоў працаваў у Беларускай службе Радыё Свабода, у тым ліку намесьнікам дырэктара.

Крыніцы

Чытай «Варту» ў TelegramАпэратыўныя навіны і важныя абвесткі