У 20 раёнах Беларусі 20 верасьня дзейнічаюць абмежаваньні на наведваньне лясоў. Паводле «Позірку», які праверыў інтэрактыўную карту Міністэрства лясной гаспадаркі, у гэтых раёнах нельга ўяжджаць у лес на аўтамабілі і разводзіць вогнішчы, але пешыя прагулкі і збор грыбоў ды ягадаў дазволеныя.
Найбольш абмежаваньняў цяпер у Берасьцейскай вобласьці. Яны таксама дзейнічаюць у асобных раёнах Менскай, Гомельскай і Магілёўскай абласьцей. Поўных забаронаў на наведваньне лесу на момант праверкі не было.
Сытуацыя можа мяняцца цягам дня, таму перад паездкай варта праверыць афіцыйную карту Міністэрства лясной гаспадаркі.