Урад Украіны спыніў дзеяньне міжурадавага пагадненьня зь Беларусьсю аб апэратыўным апавяшчэньні пра ядзерную аварыю і супрацоўніцтве ў галіне радыяцыйнай бясьпекі. Рашэньне аформлена пастановай № 1140 ад 17 верасьня; пагадненьне было падпісанае ў Кіеве 16 кастрычніка 2001 году.
Interfax-Ukraine і Sputnik Беларусь паведамілі пра рашэньне са спасылкай на апублікаваны дакумэнт Кабінэту Міністраў Украіны.