Перайсьці да зьместу
ВАРТА ЧЫТАЦЬ ЦЯПЕР
У Эўропе каля 20 авіярэйсаў атрымалі пагрозы выбухаў: самалёты суправаджалі зьнішчальнікі 4 гадзіны таму
BE

Твая праўда. Твая супольнасьць. Твая сіла.

БЕЛАРУСЬ

Швейцарыя пашырыла санкцыі супраць Беларусі; новыя меры дзейнічаюць з 19 верасьня

Швейцарыя з 19 верасьня пашырыла санкцыі супраць Беларусі, у тым ліку гандлёвыя, транзытныя і фінансавыя абмежаваньні, сінхранізуючы іх з красавіцкім пакетам Эўразьвязу.

Графіка «Варты»

Швейцарыя з 19 верасьня ўвяла дадатковыя санкцыі супраць Беларусі, далучыўшыся да захадаў Эўразьвязу, прынятых 23 красавіка. Рашэньне Фэдэральны савет Швейцарыі прыняў 18 верасьня.

Паводле Дзяржаўнага сакратарыяту Швейцарыі па эканамічных пытаньнях, пашыраюцца забароны на экспарт тавараў, якія могуць спрыяць вайскова-тэхналягічнаму і прамысловаму патэнцыялу Беларусі, а таксама пералік тавараў і тэхналёгіяў, забароненых для транзыту праз краіну. Дадаюцца і фінансавыя абмежаваньні, у тым ліку на некаторыя апэрацыі з крыптаактывамі і лічбавымі валютамі цэнтральных банкаў.

SECO тлумачыць рашэньне далейшай падтрымкай Беларусьсю расейскай вайны супраць Украіны. Новыя захады таксама пашыраюць абмежаваньні на некаторыя паслугі і імпарт эканамічна значных тавараў зь Беларусі.

Крыніцы

Чытай «Варту» ў TelegramАпэратыўныя навіны і важныя абвесткі