Спэцыяльныя палаты Косава ў Гаазе 16 верасьня прызналі былога прэзыдэнта Косава Хашыма Тачы вінаватым у ваенных злачынствах і прысудзілі яму 25 гадоў зьняволеньня з залікам ужо адбытага часу.
Суд прызнаў Тачы і трох іншых былых кіраўнікоў Арміі вызваленьня Косава крымінальна адказнымі за незаконнае і адвольнае ўтрыманьне, жорсткае абыходжаньне, катаваньні і забойствы падчас канфлікту 1998–1999 гадоў. Адначасова суд апраўдаў іх па абвінавачаньнях у злачынствах супраць чалавечнасьці, бо абвінавачаньне не даказала па-за разумным сумневам шырокага або сыстэматычнага нападу на цывільнае насельніцтва.
Тачы і іншыя падсудныя адмаўлялі віну. Рашэньне можа быць абскарджанае. Суд падкрэсьліў, што працэс датычыўся асабістай крымінальнай адказнасьці абвінавачаных, а не законнасьці барацьбы Арміі вызваленьня Косава або незалежнасьці Косава.