Перайсьці да зьместу
ВАРТА ЧЫТАЦЬ ЦЯПЕР
Палата прадстаўнікоў ЗША 220–204 падтрымала рэзалюцыю аб спыненьні ўдзелу амэрыканскіх сілаў у вайне з Іранам 12 minutes таму
BE

Твая праўда. Твая супольнасьць. Твая сіла.

ВІЗЫ І ПАДАРОЖЖЫ

У Беларусі прыпынілі новую рэгістрацыю ў чаргу на італьянскія візы

VFS Belarus прыпыніў да новага паведамленьня рэгістрацыю новых заяўнікаў у сьпіс чаканьня на італьянскія візы; ужо існыя рэгістрацыі застаюцца сапраўднымі.

Графіка «Варты»

VFS BY 15 верасьня паведаміў, што ў каардынацыі з Амбасадай Італіі ў Беларусі часова прыпыніў рэгістрацыю новых заяўнікаў у сьпіс чаканьня на падачу дакумэнтаў на візу ў Італію. Прыпыненьне дзейнічае да новага паведамленьня.

Для тых, хто ўжо зарэгістраваны ў сьпісе чаканьня, рэгістрацыя застаецца сапраўднай. Калі зьявяцца вольныя месцы, VFS абяцае даслаць інфармацыю на электронную пошту, пазначаную пры рэгістрацыі, і раіць таксама правяраць тэчку са спамам.

Калі рэгістрацыю новых заяўнікаў адновяць, пакуль не паведамляецца. VFS просіць сачыць за абнаўленьнямі на афіцыйнай старонцы і не дасылаць паўторныя запыты: яны не мяняюць месца ў чарзе і не паскараюць атрыманьне слоту.

Крыніцы

Чытай «Варту» ў TelegramАпэратыўныя навіны і важныя абвесткі