Папа Леў XIV 14 верасьня прыняў адстаўку архімандрыта Сяргея Гаека і прызначыў айца Лявонція Тумоўскага новым апостальскім адміністратарам для грэка-каталікоў Беларусі. Тумоўскі, ураджэнец Полацку, дагэтуль апекаваўся беларускімі грэка-каталікамі ў Польшчы.
Апостальская адміністратура для грэка-каталікоў у Беларусі была створаная ў 2023 годзе. Тумоўскі стане другім яе адміністратарам. Ён нарадзіўся ў 1973 годзе, вучыўся ва Ўкраінскім каталіцкім унівэрсытэце і Папскім усходнім інстытуце ў Рыме, дзе атрымаў доктарскую ступень у тэалёгіі.