Запрашаем на VartaBy.com — новы вэбсайт «Варты».
Telegram і Facebook застаюцца з намі, але сацыяльная стужка жыве хутка: сёньняшні матэрыял ужо заўтра апынаецца далёка ўнізе, а знайсьці ранейшую публікацыю бывае няпроста.
На VartaBy.com усё інакш. Тут можна спакойна чытаць вялікія тэксты і аналітыку, хадзіць па тэматычных разьдзелах, вяртацца да старых публікацыяў і дзяліцца прамой спасылкай менавіта на патрэбны артыкул.
VartaBy.com зручна адкрываць з тэлефона, планшэта ці кампутара. І, што таксама важна, чытаць «Варту» цяпер могуць людзі, якія наогул не карыстаюцца Telegram або Facebook.
Сацыяльныя сеткі застаюцца хуткімі каналамі дастаўкі нашых матэрыялаў. А VartaBy.com паступова становіцца галоўным домам «Варты» ў інтэрнэце.
Захоўвайце адрас, заходзьце самі і дасылайце сябрам: VartaBy.com.
Для рэклямадаўцаў
«Варта» таксама адкрытая да супрацоўніцтва з кампаніямі, прадпрымальнікамі і арганізацыямі, якім цікавая беларускамоўная аўдыторыя, у першую чаргу беларусы ў ЗША.
Разглядаем банэрную і натыўную рэкляму, спонсарства рубрыкаў і асобных праектаў, а таксама іншыя фарматы супрацоўніцтва, якія карысныя чытачу і выразна аддзеленыя ад рэдакцыйнага зьместу.
Калі вашаму бізнэсу важна размаўляць з беларусамі на іхнай мове — запрашаем да супрацоўніцтва праз VartaBy.com.