У жніўні беларуская супольнасьць адзначыць 100-годзьдзе з дня нараджэньня Янкі Запрудніка (1926–2022) — гісторыка, журналіста і грамадзкага дзеяча, які ўсё жыцьцё быў адданы беларускай справе.
З гэтай нагоды Асацыяцыя Беларусаў у Амэрыцы запрашае на дзьве памятныя імпрэзы.
8 жніўня: онлайн-лекцыя Натальлі Гардзіенкі
Лекцыя «100 гадоў Янкі Запрудніка (1926–2022): гісторыка, журналіста, грамадзкага дзеяча» адбудзецца ў межах праекту «Літаратура і кАВА». Размова пойдзе пра шлях Янкі Запрудніка зь беларускага Міру ў Амэрыку, адукацыю беларускай моладзі на эміграцыі, спалучэньне прафэсійнай кар’еры з грамадзкай дзейнасьцю і ягоную шматгадовую працу дзеля Беларусі.
📅 8 жніўня
🕐 13:00 — Нью-Ёрк
🕙 10:00 — Сан-Францыска
🕗 20:00 — Менск
💻 Онлайн у Zoom
9 жніўня: памятная сустрэча ў Саўт-Рывэры
У праграме — успаміны пра Янку Запрудніка і ягоную спадчыну, тэматычная выстава, сустрэча з гісторыкам Юрыем Грыбоўскім і прэзэнтацыя новай кнігі БІНіМу «Кастусь Езавітаў. Выбранае».
📅 9 жніўня, 12:00, пасьля службы
📍 284 Whitehead Ave, South River, New Jersey
Падрабязнасьці і спасылкі для далучэньня — у абвестцы Асацыяцыі Беларусаў у Амэрыцы.