Перайсьці да зьместу
ВАРТА ЧЫТАЦЬ ЦЯПЕР
У Швэцыі папярэдні падлік дае апазыцыйнаму блёку перавагу ў адзін мандат 11 гадзін таму
BE

Твая праўда. Твая супольнасьць. Твая сіла.

АД РЭДАКЦЫІ

Вітаем у «Варце»

Першы прывітальны допіс рэдакцыі «Варты» пра місію, тэматыку і прынцыпы каналу.

Графіка «Варты»

ВІТАЕМ У «ВАРЦЕ»

«Варта» — беларускамоўны канал пра галоўныя падзеі ў ЗША, Беларусі і сьвеце.

Мы пішам пра палітыку, іміграцыю, эканоміку, войны, бясьпеку, тэхналёгіі і жыцьцё беларусаў у Амэрыцы. Ня проста паведамляем, што здарылася, але тлумачым, што гэта азначае.

У нашай стужцы:

  • галоўныя навіны і кантэкст;
  • іміграцыйныя і прававыя зьмены ў ЗША;
  • беларуская Амэрыка і афіша супольнасьці;
  • аналітыка і аўтарскія калёнкі;
  • матэрыялы пра грошы, працу і тэхналёгіі;
  • спосабы дапамагчы Беларусі.

Наш прынцып просты: факты важнейшыя за зручны наратыў. Мы правяраем крыніцы, аддзяляем навіну ад меркаваньня, паказваем няпэўнасьць і выпраўляем памылкі. Не замоўчваем нязручныя факты і ня робім выключэньняў для блізкіх людзей або арганізацыяў.

Кожны матэрыял мае аўтара, а меркаваньне ня маскуецца пад навіну.

«Варта» — гэта пільнасьць, адказнасьць і тое, што варта ведаць.

Варта. Галоўнае па-беларуску.

Чытай «Варту» ў TelegramАпэратыўныя навіны і важныя абвесткі