Перайсьці да зьместу
ВАРТА ЧЫТАЦЬ ЦЯПЕР
Палата дэпутатаў Парагваю ўхваліла імпічмэнт прэзыдэнта Пэньі пасьля ягонай заявы аб адстаўцы 52 minutes таму
BE

Твая праўда. Твая супольнасьць. Твая сіла.

БЕЛАРУСЬ

Папа Леў XIV прызначыў Лявонція Тумоўскага апостальскім адміністратарам грэка-каталікоў Беларусі

Папа Леў XIV 14 верасьня прыняў адстаўку Сяргея Гаека і прызначыў беларуса Лявонція Тумоўскага новым апостальскім адміністратарам грэка-каталікоў Беларусі.

Графіка «Варты»

Папа Леў XIV 14 верасьня прыняў адстаўку архімандрыта Сяргея Гаека і прызначыў айца Лявонція Тумоўскага новым апостальскім адміністратарам для грэка-каталікоў Беларусі. Тумоўскі, ураджэнец Полацку, дагэтуль апекаваўся беларускімі грэка-каталікамі ў Польшчы.

Апостальская адміністратура для грэка-каталікоў у Беларусі была створаная ў 2023 годзе. Тумоўскі стане другім яе адміністратарам. Ён нарадзіўся ў 1973 годзе, вучыўся ва Ўкраінскім каталіцкім унівэрсытэце і Папскім усходнім інстытуце ў Рыме, дзе атрымаў доктарскую ступень у тэалёгіі.

Крыніцы

Чытай «Варту» ў TelegramАпэратыўныя навіны і важныя абвесткі