З 28 ліпеня USCIS зможа ў частцы affirmative asylum справаў перадаваць заяўнікаў проста ў іміграцыйны суд без асабістага інтэрвію. Пра гэта сьведчыць правіла DHS, якое зьявілася ў public inspection у Federal Register.
Дакумэнт прыбірае з рэгуляцыяў фармулёўкі пра «права» на інтэрвію і дазваляе referral without interview для часткі affirmative asylum справаў, калі USCIS лічыць, што справа павінна перайсьці да судзьдзі EOIR. У DHS кажуць, што гэта павінна паскорыць разгляд і хутчэй перадаваць у суд тыя справы, якія ведамства не зьбіраецца задавальняць на сваім узроўні.
ASAP Together тлумачыць, што з канца 2025 году USCIS ужо накіроўваў у іміграцыйны суд частку просьбітаў прытулку безь іншага статусу замест прызначэньня інтэрвію. Новае правіла замацоўвае такую практыку ў рэгулятыўнай форме. Пакуль незразумела, наколькі шырока USCIS пачне карыстацца гэтым мэханізмам у бліжэйшыя тыдні.
Для людзей з pending asylum case гэта робіць яшчэ важнейшымі саму пісьмовую заяву і ўжо пададзеныя дакумэнты, бо ў частцы справаў рашэньне пра перадачу ў суд могуць прыняць без жывой размовы з афіцэрам.