Прафэсар Кембрыджу Джэйсан Ардэй знойдзены мёртвым у пятніцу ў Лёндане. Яму быў 41 год. Паліцыя называе сьмерць нечаканай, але не падазронай; прычына не названая.
5 жніўня Ардэй сышоў з пасады прафэсара сацыялёгіі адукацыі пасьля пытаньняў да дысэртацыі, навуковых працаў і біяграфіі. Паводле AP, брытанскія выданьні выявілі ў ягонай PhD-дысэртацыі больш за сто фрагмэнтаў, падобных да ранейшай працы іншай дасьледніцы. Ардэй адмаўляў плягіят, але прызнаваў памылкі.
У 2023 годзе Кембрыдж прадстаўляў яго як самага маладога чарнаскурага прафэсара ў гісторыі ўнівэрсытэту. Афіцыйны рэліз падкрэсьліваў яго працу дзеля прадстаўленасьці этнічных меншасьцяў і diversity.
Цяпер Кембрыдж пагадзіўся на незалежнае расьсьледаваньне ягонага прызначэньня, а вынікі маюць выкарыстаць для перагляду працэсу найму на вышэйшыя акадэмічныя пасады.
Гэта не даказвае, што раса або DEI вырашылі ягонае прызначэньне. Але пытаньне законнае: калі ўнівэрсытэт сам зрабіў расу і прадстаўленасьць часткай публічнага вобразу прафэсара, ці не стала гэтая гісторыя занадта каштоўнай для due diligence?
Сям’я Ардэя кажа пра перасьлед і зьнявагі. Прычына сьмерці не ўсталяваная, таму лозунг «DEI забівае» быў бы мацнейшы за факты.
Застаецца іншае пытаньне: ці аднолькава жорстка ўнівэрсытэты правяраюць кандыдатаў, калі іхная біяграфія ідэальна кладзецца ў патрэбную інстытуцыйную гісторыю? На гэта і павінна адказаць расьсьледаваньне.