68-гадовы Тод Ст’юарт быў забіты 6 жніўня каля свайго дому ў Мартынэсе. У забойстве падчас спробы пранікненьня ў дом абвінавачаны 36-гадовы Маркас Эдуарда Ірыяртэ-Вальдэс. DHS называе яго нелегальным імігрантам з Вэнэсуэлы, які мае грамадзянства Гішпаніі і быў легальна дапушчаны ў ЗША ў 2007 годзе.
За дзень да сьмерці Ст’юарта Ірыяртэ-Вальдэс ужо стаяў перад судзьдзёй.
Ён меў дзьве felony-справы за residential burglary і быў выпушчаны пад электронны кантроль. 5 жніўня, пасьля меркаванага парушэньня хатняга ўтрыманьня, судзьдзя Нішэль Холмс зноў пакінула яго на волі.
6 жніўня Тод Ст’юарт быў забіты.
Пракуратура сьцьвярджае, што Ірыяртэ-Вальдэс у тактычнай камізэльцы, пальчатках і акулярах спрабаваў пранікнуць у дом і сьмяротна параніў Ст’юарта нажом. Пасьля новага арышту іншы судзьдзя назваў яго пагрозай грамадзкай бясьпецы і пастанавіў утрымліваць без закладу.
Дык чаму гэтага нельга было зрабіць днём раней?
Адміністрацыя Дональда Трампа заявіла, што справа паказвае наступствы каліфарнійскай sanctuary-палітыкі. Офіс Гэвіна Ньюсама адказаў, што ICE можа само выконваць фэдэральнае іміграцыйнае заканадаўства.
California Values Act, або SB 54, сапраўды абмяжоўвае дапамогу мясцовых і дзяржаўных органаў фэдэральнаму іміграцыйнаму прымусу. California Department of Justice тлумачыць, што мясцовыя органы ў агульным выпадку ня могуць трымаць чалавека дзеля ICE або перадаваць непублічныя зьвесткі пра вызваленьне, акрамя законных выключэньняў.
San Francisco Chronicle, крытычны да вэрсіі адміністрацыі Трампа, адзначае, што звычайны ICE detainer у гэтай сытуацыі не абавязваў бы шэрыфа Contra Costa трымаць Ірыяртэ-Вальдэса. Сам DHS пры гэтым даваў супярэчлівыя даты наконт таго, калі менавіта падаваўся detainer.
Гэта не адмяняе палітычнай спрэчкі. Каліфорнія сьвядома абмежавала супрацоўніцтва з ICE, таму фэдэральная служба часта павінна сама арыштоўваць чалавека, якога мясцовая сыстэма ўжо трымала і выпусьціла.
У гэтай справе папярэджаньняў было дастаткова: дзьве felony-справы, электронны кантроль, меркаванае парушэньне ягоных умоваў і новае рашэньне пакінуць чалавека на волі. На наступны дзень Тод Ст’юарт загінуў.
Крымінальную адказнасьць павінен несьці той, хто яго забіў. Палітычная адказнасьць за правілы, якія абмяжоўваюць супрацоўніцтва з ICE і дазваляюць рызыкоўным абвінавачаным вяртацца на вуліцу, належыць тым, хто гэтыя правілы стварыў і абараняе.