Іран заявіў, што ня будзе аднаўляць нармальны рух праз Армузскую пратоку без істотных саступак з боку ЗША. Паводле прадстаўніка іранскага МЗС, Тэгеран патрабуе спыніць амэрыканскую марскую блякаду, зьняць эканамічныя санкцыі і разблякаваць іранскія актывы.
Гэта істотна астуджае надзеі на хуткае адкрыцьцё аднаго з найважнейшых нафтавых маршрутаў сьвету. Яшчэ некалькі дзён таму Іран і Аман паведамлялі пра прагрэс у перамовах наконт часовай схемы руху праз пратоку. Цяпер Тэгеран выразна прывязвае паўнавартаснае адкрыцьцё да шырэйшага канфлікту з Вашынгтонам.
Перамовы з Аманам пра магчымы часовы калідор працягваюцца асобна. Для рынкаў гэта азначае, што рызыка для паставак нафты захоўваецца: The Wall Street Journal у панядзелак паведамляе, што цэны на нафту застаюцца пад ціскам няпэўнасьці вакол Армузскай пратокі.