Перайсьці да зьместу
ВАРТА ЧЫТАЦЬ ЦЯПЕР
ЗША нанесьлі абмежаваныя ўдары па іранскай высьпе Кешм у Армузкай пратоцы 58 minutes таму
BE

Твая праўда. Твая супольнасьць. Твая сіла.

ВАЙНА ВА ЎКРАІНЕ

Ва Ўкраіне і Расеі хакеры разаслалі фальшывыя папярэджаньні пра ядзерную пагрозу

Уначы 2 лістапада Ўкраіна і Расея пацьвердзілі кібэратакі на мабільныя дадаткі экстраннага апавяшчэньня. Карыстальнікі атрымлівалі фальшывыя паведамленьні пра ядзерную і радыяцыйную пагрозу. Рэальнай пагрозы не пацьвердзілі, арганізатары нападаў не ўстаноўленыя.

Графіка «Варты»

Увечары 1 лістапада і ўначы 2 лістапада мабільныя сыстэмы абвестак пра небясьпеку ва Ўкраіне і Расеі сталі аб’ектамі кібэратакаў. Карыстальнікі атрымлівалі фальшывыя паведамленьні пра радыяцыйную і ядзерную пагрозу. Улады абедзьвюх краінаў пацьвердзілі праблемы з дадаткамі.

Ва Ўкраіне ўзлом закрануў мабільны дадатак «Паветраная трывога». Карыстальнікам прыходзілі паведамленьні пра нібыта павышаны ўзровень радыяцыі, хімічную небясьпеку і вулічныя баі ў Кіеве. У адным з паведамленьняў згадвалася расейская ракета «Арэшнік».

Паветраныя сілы Ўкраіны заявілі, што рэальнай радыяцыйнай пагрозы няма. Працу дадатку часова абмежавалі. Міністэрства лічбавай трансфармацыі параіла насельніцтву карыстацца афіцыйнымі вайсковымі каналамі і іншымі дзеючымі сыстэмамі апавяшчэньня. Нацыянальная сыстэма папярэджаньня працягвала працаваць.

Раніцай 2 лістапада Міністэрства надзвычайных сытуацыяў Расеі таксама паведаміла пра масаваную кібэратаку на ўласны мабільны дадатак. Паводле ведамства, зламыснікі атрымалі магчымасьць разаслаць карыстальнікам фальшывыя папярэджаньні. Іншыя сродкі апавяшчэньня, у тым ліку паведамленьні на тэлефоны, радыё, тэлебачаньне і сырэны, працягвалі дзейнічаць.

Асобы арганізатараў атак не ўстаноўленыя. Украінскія афіцыйныя структуры ўсклалі адказнасьць за напад на Расею, але незалежнага пацьверджаньня гэтай вэрсіі няма. Не пацьверджаная і сувязь паміж узломамі ў дзьвюх краінах.

Паведамленьні аб ядзернай або хімічнай небясьпецы былі фальшывымі. Пры гэтым самі кібэрінцыдэнты пацьверджаныя, а карыстальнікам рэкамэндавалі правяраць тэрміновыя абвесткі праз афіцыйныя каналы.

Крыніцы

Чытай «Варту» ў TelegramАпэратыўныя навіны і важныя абвесткі