Перайсьці да зьместу
ВАРТА ЧЫТАЦЬ ЦЯПЕР
Іран заявіў пра падрыў яшчэ чатырох танкераў у Армузкай пратоцы і затрыманьне двух суднаў 15 гадзін таму
BE

Твая праўда. Твая супольнасьць. Твая сіла.

ПАДАРОЖЖЫ І ДАКУМЭНТЫ

З 1 лістапада беларусам спатрэбіцца віза ў Чарнагорыю: для ўладальнікаў візаў і дазволаў на жыхарства ў ЗША ёсьць выключэньне

З 1 лістапада Чарнагорыя спыняе бязьвізавы ўезд беларусаў на падставе аднаго толькі пашпарта. Уладальнікі дзейных візаў або дазволаў на жыхарства ў ЗША і некаторых эўрапейскіх краінах могуць скарыстацца выключэньнем на тэрмін да 30 дзён.

Графіка «Варты»

З 1 лістапада 2026 году грамадзяне Беларусі больш ня змогуць уяжджаць у Чарнагорыю без візы толькі на падставе беларускага пашпарта. Паводле афіцыйнай інфармацыі чарнагорскага МЗС, ранейшы парадак бязьвізавага ўезду дзейнічае да 31 кастрычніка ўключна.

Для ўладальнікаў некаторых замежных дакумэнтаў захоўваюцца выключэньні. Беларусы з дзейнай візай ЗША або амэрыканскім дазволам на жыхарства могуць уяжджаць у Чарнагорыю без асобнай чарнагорскай візы на тэрмін да 30 дзён. Такое ж правіла дзейнічае для ўладальнікаў адпаведных дакумэнтаў краінаў Шэнгенскай зоны, Вялікай Брытаніі і Ірляндыі.

Калі тэрмін дзеяньня візы або дазволу на жыхарства заканчваецца раней, дазволены тэрмін знаходжаньня ў Чарнагорыі таксама скарачаецца.

Беларускім грамадзянам, якія не падпадаюць пад гэтыя выключэньні, неабходна загадзя аформіць чарнагорскую візу.

Крыніцы

Чытай «Варту» ў TelegramАпэратыўныя навіны і важныя абвесткі